BE RU EN

На 30% даражэе газ

  • 15.10.2008, 17:42

У Беларусі з 20 кастрычніка 2008 года на 30% павялічаны кошт на звадкаваны газ, які рэалізуецца насельніцтву ў балонах.

Аб гэтым прынятая адпаведная пастанова Міністэрства эканомікі ад 8 кастрычніка 2008 года №195.

Кошт на газ для запраўкі газавых балонаў аб'ёмам 1 л (0,4 кг), 5 л (2,0 кг), 12 л (5,0 кг), 27 л (11,4 кг) усталяваны ў памеры 1300 рублёў за 1 кг.

Папярэдняе падаражэнне звадкаванага газу ў балонах на 33% да 1000 рублёў адбылося ў ліпені бягучага года.

Апошнія навіны