Былы старшыня КДБ Беларусі ўручыў даверчыя граматы прэзідэнту Арменіі
- 16.10.2008, 9:19
Прэзідэнт Арменіі Серж Саргсян 15 кастрычніка прыняў даверчыя граматы амбасадара Беларусі, экс-старшыні КДБ Сцяпана Сухарэнкі.
Падчас гутаркі Саргсян з задавальненнем падкрэсліў высокі ўзровень палітычнага дыялогу паміж Арменіяй і Беларуссю. Ён адзначыў эфектыўную працу дзвюх краін у міжнародных структурах, а таксама пазітыўную дынаміку эканамічнага ўзаемадзеяння.
Прэзідэнт Арменіі заўважыў, што ягоная краіна і Беларусь, выбудоўваючы свае адносіны, улічваюць таксама тую акалічнасць, што абедзве краіны ўваходзяць у адзіную сістэму бяспекі, з'яўляюцца сябрамі Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы, што, па словах Саргсяна, надае адмысловае значэнне іх адносінам.
Заўважыўшы, што прыбыў у Арменію са станоўчыміэмоцыямі, новапрызначаны амбасадар Беларусі падкрэсліў, што лічыць сваёй звышзадачай умацаванне двухбаковых сувязяў. Дыпламат адзначыў, што мае намер надаваць асаблівую ўвагу паўнавартаснаму выкарыстоўванню патэнцыялу, снуючаму ў эканамічнай сферы. «Беларусь з'яўляецца надзейным і стабільным партнёрам для Арменіі», — падкрэсліў Сухарэнка.
Прэзідэнт Арменіі запэўніў, што новапрызначаны амбасадар Беларусі ў сваіх ініцыятывах можа разлічваць на ўсялякую падтрымку армянскага боку.