Ангельскія фанаты патрапілі ў ДТЗ пад Ашмянамі
- 16.10.2008, 15:20
У Ашмянскім раёне (Гарадзенская вобласць) легкавы аўтамабіль сутыкнуўся з мікрааўтобусам, у якім ехалі ангельскія фанаты.
ДТЗ адбылося ў 3 гадзіны начы, паведамляе БелТА.
Аўтамабіль «Мэрсэдэс-Бенц-Спрынтар», які належыць літоўскай фірме, рухаўся ў накірунку літоўскай мяжы. На 125-м кіламетры аўтастрады Менск-Ашмяны-мяжа Літвы на яго паласу выехала «Аўдзі-100», адбылося сутыкненне.
Ніхто з дзевяці ангельскіх заўзятараў не пацярпеў. А кіроўца «Аўдзі» (жыхар Астраўца) атрымаў закрыты пералом левай ступні. Паводле папярэдніх звестак, ён знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення.