Хто наступны? (Фота)
- 17.10.2008, 10:55
Партрэты зніклых апанентаў рэжыма Лукашэнкі з'явіліся ўвечары 16 кастрычніка над вуліцамі ў цэнтры Менска. Побач з партрэтамі пісалася пытанне: «Хто наступны?».
«Апошнія падзеі, звязаныя з адменай санкцый супраць рэжыма, развязваюць уладам рукі для наступнага пераследу апазіцыі. Таму такое пытанне сёння суцэльна актуальнае», -- пракаментавалі акцыю актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь».