Памёр вядомы тэлежурналіст Урмас От
- 17.10.2008, 15:16
У Эстоніі на 53 годзе жыцця пасля цяжкай працяглай хваробы памер вядомы тэлевізійны журналіст і тэлевядучы Урмас От.
Аб гэтым паведаміў у пятніцу «Интерфакс» са спасылкай на партал эстонскай газеты «Ohtuleht».
У.От нарадзіўся 23 красавіка 1955 года. Пачаў працаваць на Эстонскім тэлебачанні ў 1986 годзе. Вялікую папулярнасць ён здабыў дзякуючы тэлевізійным інтэрв'ю з выбітнымі дзеячамі культуры і грамадскага жыцця Савецкага саюза на Цэнтральным тэлебачанні СССР.