BE RU EN

У Менск запрасілі кіраўніка МЗС Сірыі

  • 2.10.2008, 9:08

Міністр замежных справаў Беларусі Сяргей Мартынаў 2 кастрычніка абгаворыць пытанні беларуска-сірыйскага супрацоўніцтва з кіраўніком знешнепалітычнага ведамства Сірыйскай Арабскай Рэспублікі Валід аль-Муаллем, які 1-3 кастрычніка па запрашэнні Сяргея Мартынава знаходзіцца ў Беларусі.

Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БелТА у прэс-службе беларускага МЗС.

У межах візіту запланаваная сустрэча міністра замежных справаў Сірыі з міністрам эканомікі Беларусі Мікалаем Зайчанкай.

Падчас перамоваў у Менску будуць абмяркоўвацца пытанні пашырэння двухбаковых палітычных кантактаў на вышэйшым і высокім узроўнях, узаемадзеянні двух дзяржаваў на міжнароднай арэне, а таксама меры па актывізацыі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Сірыйскай Арабскай Рэспублікай.

Апошнія навіны