BE RU EN

Генпракурор хоча канфіскоўваць у п'яных кіроўцаў «шыкоўныя» аўтамабілі

  • 2.10.2008, 12:03

Генпракуратура Беларусі працягвае настойваць на ўжыванні да кіроўцаў, якія кіравалі аўтамабілем у нецвярозым стане, такой меры, як канфіскацыя аўтатранспартнага сродку.

"Артыкул 317 Крымінальнага кодэкса, які нядаўна з'явіўся ў заканадаўстве, прадугледжвае крымінальную адказнасць за кіраванне аўтамабілем у нецвярозым стане, здзейсненае паўторна на працягу года. Аднак, мне здаецца, што за кіраванне ў нецвярозым стане дастаткова адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу, толькі яго трэба павялічыць", - сказаў генпракурор Беларусі Рыгор Васілевіч у Менску на сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага схода.

На думку Р.Васілевіча, адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу, якая ўжываецца ў цяперашні час, відавочна недастатковая. "Для чалавека, які едзе на шыкоўным аўтамабілі, штраф у 30-40 базавых велічыняў не больш, чым "камарыны ўкус". У такіх выпадках я прыхільнік канфіскацыі аўтамабіля. Аднак, на жаль, гэтая мера не знайшла поўнага разумення ў нашых заканадаўцаў", - сказаў Р.Васілевіч.

Апошнія навіны