Прэс-сакратар беларускага МЗС не прасвятліў лёс амбасадара ЗША
- 2.10.2008, 13:04
Беларусь выступае за развіццё раўнапраўных і ўзаемапаважлівых адносінаў з ЗША, заявіў на брыфінгу начальнік ўпраўлення інфармацыі - прэс-сакратар міністэрства замежных справаў Беларусі Андрэй Папоў.
"Беларусь выступае за развіццё дыялогу з ЗША на раўнапраўнай і ўзаемапаважлівай аснове", - падкрэсліў А.Папоў.
Адказваючы на пытанне журналістаў аб вяртанні ў Беларусь амбасадара ЗША, А.Папоў сказаў, што "перспектыва аднаўлення бакамі паўнавартаснага дыппрадстаўніцтва з'яўляецца адным з пытанняў дыялогу паміж ЗША і Беларуссю".