BE RU EN

Савмін бярэ пад кантроль рээкспарт тавараў

  • 21.10.2008, 8:33

Аляксандр Лукашэнка сваім указам №569 ад 20 кастрычніка 2008 года ўпаўнаважыў Савмін Беларусі на прыняцце рашэнняў па ўвядзенні дазваленчага парадку рээкспарту дзяржавамі – удзельнікамі СНД асобных відаў тавараў, выходзячых з тэрыторыі Беларусі.

«Увядзенне дазваленчага парадку рээкспарту дазваляе прадухіліць магчымасць вывазу важных для эканомікі краіны тавараў праз тэрыторыю дзяржаў Садружнасці ў трэція краіны, у гандлі з якімі Беларусь ужывае рэжым свабоднага гандлю», - гаворыцца ў каментары прэс-службы кіраўніка дзяржавы.

Апошнія навіны