BE RU EN

Баявыя самалёты прызямліліся проста на аўтатрасу Берасце-Менск

  • 21.10.2008, 14:56

21 кастрычніка на ўчастак аўтадарогі Берасце-Менск — мяжа РФ у раёне Івацэвічаў (Берасцейская вобласць) прызямліліся два знішчальнікі.

Пасадка адбылася ў межах комплексных аператыўных вучэнняў Узброеных сілаў Беларусі "Восень-2008" у мэтах адпрацоўкі пытанняў расканцэнтравання авіяцыі і дзеянняў з запасных аэрадромаў здзейсненая пасадка на аэрадромны ўчастак дарогі двух баявых самалётаў.

Пасадка на ўчастак аўтадарогі Берасце-Менск — мяжа РФ у раёне Івацэвічаў (Берасцейская вобласць) была выкананая экіпажамі знішчальніка Су-27 61-й знішчальнай авіяцыйнай базы (Баранавічы, Берасцейская вобласць) і штурмавіка Су-25 206-й штурмавой авіябазы (Ліда, Гарадзенская вобласць), перадае БелаПАН.

Пасля выканання прадугледжаных рэгламентам наземных працэдураў самалёты ўзляцелі з аэрадромнага ўчастку дарогі і сышлі на авіябазы.

Апошнія навіны