BE RU EN

Аліеў афіцыйна абвешчаны прэзідэнтам Азербайджана

  • 22.10.2008, 9:30

У сераду, 22 кастрычніка, канстытуцыйны суд Азербайджана афіцыйна абвясціў Ільхама Аліева прэзідэнтам рэспублікі на другі пяцігадовы тэрмін.

Нагадаем, 19 кастрычніка цэнтральная выбарчая камісія Азербайджана зацвердзіла вынікі прэзідэнцкіх выбараў.

Паводле канчатковых дадзеных дзейсны прэзідэнт Ільхам Аліеў набраў 88,73% галасоў, ягоныя супернікі не змаглі набраць больш за 3%.

Раней апазіцыйныя сілы, якія байкатавалі прэзідэнцкія выбары ў Азербайджане, заявілі, што з-за масавых парушэнняў падчас выбараў не прызнаюць вынікі галасавання.

Апошнія навіны