BE RU EN

У лістападзе даражэе праезд у цягніках, у снежні -- у грамадскім транспарце

  • 22.10.2008, 15:43

У Беларусі чакаецца падвышэнне тарыфаў на праезд у грамадскім транспарце, паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Менску першы намеснік міністра транспарта і камунікацыяў Беларусі Мікалай Верхавец.

"Мяркуецца падвышэнне тарыфаў на праезд у транспарце гарадскіх, прыгарадных і міжгародніх зносінаў", адзначыў ён.

Пры гэтым першы намеснік міністра звярнуў увагу на тое, што кошт праезду ў прыгарадных зносінах не змяняўся з лістапада 2006 года, паведамляе «Интерфакс».

Паводле яго словаў, за кошт рэалізацыі квіткоў на праезд транспартныя паслугі, якія аказваюцца пасажырам, акупляюцца максімальна на 70-75%. Між тым М.Верхавец падкрэсліў, што зніжэння кошту паліва ў Беларусі не адбываецца.

Паводле яго словаў, падвышэнне тарыфаў у гарадскіх зносінах чакаецца ў снежні, а ў прыгарадных і міжгародніх - у лістападзе.

М.Верхавец дадаў, што пытанне наколькі вырастуць тарыфы ў цяперашні час разглядаюць Мінтранс, Мінэканомікі і Саўмін.

Першы намеснік міністра выказаў упэўненасць, што павелічэнне тарыфаў "не будзе насіць вялікі характар". "У межах 15-20%", дапусціў ён.

Апошнія навіны