Барыс Маісееў: «Мне прапанавалі прадстаўляць Беларусь на «Еўрабачанні»
- 24.10.2008, 10:29
Спявак Барыс Маісееў пацвердзіў, што атрымаў прапанову прадстаўляць Беларусь на міжнародным конкурсе песні «Еўрабачанне», які ў 2009 годзе пройдзе ў Маскве.
Аднак, ён не ўдакладніў, ад каго атрымаў гэтую прапанову. Нагадаем, нядаўна з'явілася неафіцыйная інфармацыя, што яе яму асабіста зрабіў Аляксандр Лукашэнка.
"У цяперашні момант мне паступіла некалькі прапановаў ад розных краінаў, каб я прадстаўляў іх у шоў, - кажа Маісееў у інтэрв'ю Pravda.ru - Гонар якой менавіта краіны буду прадстаўляць на гэтым конкурсе, я пакуль яшчэ не вырашыў. Гэта можа быць і Беларусь, і Ўкраіна, і Расія. Я думаю, у мяне яшчэ ёсць на гэта тыдзень".