BE RU EN

Стыхійны страйк на заводзе «Нёман»

  • 24.10.2008, 17:21

Несваечасовая выплата зарплаты на Бярозаўскім шклозаводзе «Нёман» прывяла да стыхійнага страйку працоўных.

У адпаведнасці з калектыўнай дамовай зарплату работнікам павінны пералічваць да 16 дня кожнага месяца.

Аднак атрымаць грошы за верасень работнікі шклозавода змаглі з тыднёвай затрымкай – толькі пасля таго, як абвясцілі лакальны страйк і адмовіліся выконваць свае абавязкі. На працягу некалькіх гадзінаў адміністрацыя пералічыла грошы на рахункі, і работнікі пачалі працу, паведамляе «Радыё Рацыя».

Адміністрацыя шклозавода "Нёман", як і прафсаюзная арганізацыя, ад каментароў устрымліваецца, а сваё маўчанне тлумачыць тым, што без загаду зверху яны не ўпаўнаважаныя распаўсюджваць інфармацыю, якая датычыць фінансавага становішча прадпрыемства.

Апошнія навіны