BE RU EN

Канфіскаваны незалежны часопіс ARCHE

  • 27.10.2008, 9:49

24 кастрычніка ў Берасьці на мытні сканфіскавалі на экспэртызу дзесяць асобнікаў апошняга нумару часопіса ARCHE. Іх вёз у сваім чамадане грамадзянін Беларусі.

Беларуская мытніца западозрыла, што «зьвесткі, надрукаваныя ў часопісе, могуць шкодзіць нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь». Быў складзены пратакол, які будзе надрукаваны ў наступным нумары часопіса.

“Ім мала таго, што напісана: часопіс зарэгістраваны, ліцэнзія ёсьць, указаная друкарня. Першы рэфлекс – канфіскаваць для экспэртызы. А пасьля разьбярэмся. Гэта ня першы выпадак канфіскацыі. Пасьля таго, як высьвятляецца, што ўсё ў парадку, яны прапануюць прыехаць на мытню за 360 км. і забраць часопіс. У іншай краіне яны б сутыкнуліся з судовымі позвамі, бо гэта непрафэсіяналізм”, -- заявіў “Польскаму радыё” заснавальнік ARCHE Андрэй Дынько.

Як паведмляе рэдакцыя ARCHE, 10 сканфіскаваных экзэмпляраў выпуску прызначаліся польскім аўтарам выданьня, а таксама групе польскіх прафэсараў гісторыі — Закшэўскаму, Нагельскаму, Рахубу, — якія спэцыялізуюцца на тэмах, што абгаворваюцца ў гэтым нумары. Рэшта мела трапіць у бібліятэкі шэрагу ўнівэрсытэтаў.

Апошнія навіны