BE RU EN

На Лонданскай фондавай біржы абваліліся катыроўкі акцыяў расейскіх кампаніяў

  • 27.10.2008, 13:48

На Лонданскай фондавай біржы (LSE) за першыя паўтары гадзіны гандлю катыроўкі акцыяў вядучых расейскіх кампаніяў абрынуліся прыкладна на 5-16%.

АДР "Газпром нафты" да 10.30 лонданскага часу (13.30 мск) патаннелі на 4,84%, паперы "Газпрома" сталі танней на 7,58%, катыроўкі "ЛУКОЙЛа" страцілі 12,39%. АДР "Нарыльскага нікеля" абрынуліся на 13,40%, ЗГБ упаў на 15,68%. Лідэрам падзення сталі АДР найбуйейшай у РФ нафтавай кампаніі "Роснафта" — яны страцілі 16,41%., перадае РІА «Новости».

Акцыі нафтавых кампаніяў падаюць на фоне імклівага зніжэння коштаў на нафту, якое працягваецца.

Асноўны індэкс брытанскай біржы FTSE 100 упаў з раніцы на 4,66%. Аналагічную дынаміку прадэманстравалі вядучыя еўрапейскія фондавыя біржы.

Таргі акцыямі на расейскіх пляцоўках ММВБ і РГС прыпыненыя да аўторка з-за імклівага падзення катыровак.

Апошнія навіны