BE RU EN

Мілінкевіча запрасілі на ўрачыстасці, прысвечаныя 90-годдзю незалежнасці сучаснай Польшчы

  • 27.10.2008, 15:50

На мерапрыемства, якое адбудзецца 11 лістапада, запрошаныя прэзідэнты і кіраўнікі 55 краінаў свету, а агульная колькасць гасцей павінна скласці 1800 чалавек.

Як паведамляе канцылярыя прэзідэнта Польшчы, свой удзел у імпрэзах пацвердзілі прэзідэнты Літвы, Латвіі, Эстоніі, Вугоршчыны і Харватыі. У Варшаву плануюць таксама прыехаць канцлер Нямеччыны і прэм'ер Чэхіі.

Спецыяльныя запрашэнні былі разасланыя кіраўнікам краінаў не толькі Еўразвяза. Сярод запрошаных – прэзідэнт Расеі Дзмітры Мядзведзеў, прэзідэнт ЗША Джордж Буш і прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі.

Лідэр беларускага руху «За свабоду» Аляксандр Мілінкевіч таксама запрошаны на прыём з нагоды святкавання 90-годдзя з дня незалежнасці Польшчы.

Апошнія навіны