BE RU EN

Чарговая спроба самагубства ў менскім метро

  • 28.10.2008, 10:05

Рух электрацягнікоў па Аўтазавадской лініі Менскага метрапалітэна быў спынены сёння раніцай на 9 хвілін з-за спробы самагубства.

Аб гэтым БелТА паведамілі ў дзяжурнай частцы ГУУС Менгарвыканкама.

Мужчына спрабаваў забіць сябе, кінуўшыся пад цягнік, які рухаўся, на станцыі Магілёўская.

Вінаваты ў здарэнні застаўся жывы і шпіталяваны брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі.

Апошнія навіны