BE RU EN

Сусветныя страты ад фінансавага крызісу ўжо склалі $2,8 трыльёна

  • 28.10.2008, 12:16

Страты сусветных фінансавых установаў склалі ў выніку крызісу 1,8 трыльёна фунтаў стэрлінгаў (2,8 трыльёна даляраў).

Аб гэтым гаворыцца ў дакладзе Банка Англіі. Паводле дакладу, крызіс на сусветных фінансавых рынках стаў самым суровым з часоў Першай Сусветнай вайны. Разам з тым адзначаецца, што дзякуючы высілкам урадаў і цэнтрабанкаў атрымалася пазбегнуць значна больш маштабных бедстваў.

У справаздачы Банка Англіі паведамляецца, што дапамога ад дзяржаваў банкаўскай сферы па ўсім свеце склала больш за 750 мільярдаў фунтаў (1,3 трыльёна даляраў). У самой Вялікабрытаніі была праведзеная рэкапіталізацыя банкаў на агульную суму 37 мільярдаў фунтаў.

Па дадзеных за жнівень, крэдытныя інстытуты ЗША і Еўропы афіцыйна прызналі каля 600 мільярдаў даляраў страт.

Нагадаем, што прыбытак еўрапейскіх кампаній за 2008 год можа скараціцца да 40% на фоне скарачэння попыту і асцярог зацяжной рэцэсіі.

Раней паведамлялася, што сусветны фінансавы крызіс істотна змяніў рэйтынг самых багатых людзей Forbes.

Апошнія навіны