КДБ пераходзіць да пагрозаў
- 30.10.2008, 13:58
Нечаканае развіццё атрымала тэма выклікаў у КДБ актывістаў грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь».
Праз некалькі гадзінаў пасля з'яўлення інфармацыі ў СМІ аб «запрашэнні на гутарку» у КДБ Мікіты Шуцянкова, актывісту зноў патэлефанавалі на сотавы тэлефон.
Супрацоўнік КДБ, які тэлефанаваў, сказаў: «Калі Вы не хочаце вырашаць праблемы па-добраму, дык будзем вырашаць іх па-іншаму. Поспехаў і ўсяго добрага вам у жыцці». Тэлефанаванне было з гарадскога нумару +375173312329, паведамляе сайт jeans-by.com.
Нагадаем, раней актывістаў грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максіма Вінярскага і Мікіту Шуцянкова па тэлефоне выклікалі «на гутарку» у КДБ.