Улады гатовыя прадаць 25% акцыяў найбуйнейшых банкаў краіны
- 30.10.2008, 15:26
Улады Беларусі могуць прадаць да 25% акцыяў «Беларусбанка», «Белаграпрамбанка», а таксама кантрольныя пакеты «БПБ-Банка» і «Белінвестбанка».
Аб гэтым паведаміў намеснік старшыні праўлення «Беларусбанка» Уладзімір Новік. Паводле яго словаў, у цяперашні час дзяржава вядзе перамовы з патэнцыйнымі пакупнікамі.
«Прыбытак «Беларусбанка» у 2008 годзе чакаецца на ўзроўні 150 млн. даляраў. Для такога буйнага банка гэта мала… Прыбытковасць нашых акцыяў павінна быць не менш, чым стаўка рэфінансавання, а для гэтага нам патрэбна выйсці на вельмі вялікі прыбытак, каб куды-небудзь выходзіць», - перадае БелТА словы Уладзіміра Новіка.
Ён адзначыў, што дзеля падвышэння рэнтабельнасці кіраўніцтва банка і краіны гатовае пайсці на скарачэнне персанала банка, дадае «Телеграф».
«Сёння «Беларусбанк» перапоўнены персаналам, які па састарэлых тэхналогіях апрацоўвае плацяжы. Мы плануем, што ў найбліжэйшай будучыні да 80% транзакцыяў сыдуць альбо ў сістэмы самаабслугоўвання, альбо будуць ажыццяўляцца праз інтэрнэт. Гэта адзін з найважнейшых этапаў рэінжынірынга бізнэс-працэсаў у «Беларусбанку», - патлумачыў Уладзімір Новік.