BE RU EN

За ўлёткі аб акцыі «Дзяды» затрыманыя актывісты «Моладзі БНФ»

  • 30.10.2008, 17:08

У Менску супрацоўнікі АМАПу затрымалі чальцоў Рады «Моладзі БНФ» Сяржука Семянюка і Антона Койпіша.

Актывісты разам зь некалькімі паплечнікамі раздавалі каля ГУМу ўлёткі з запрашэньнем удзельнічаць у шэсьці ў Курапаты на Дзяды.

Антона і Сержука адвезьлі ў міліцыю Цэнтральнага раёну Менску. Міліцыянты не паведамляюць іхнім паплечнікам, ці будуць на моладзевых актывістаў складаць пратаколы. Па мабільный сувязі Антон Койпіш і Сяржук Семянюк недасягальныя, паведамляе “Радыё Свабода”.

Іншыя актывісты «Моладзі БНФ» перайшлі раздаваць улёткі на Нямігу.

Заўтра ўлёткі будуць распаўсюджваць каля вышэйшых навучальных установаў.

Апошнія навіны