Непаўнагадовага актывіста запалохваюць вопісам маёмасьці
- 31.10.2008, 10:06
На днях да непаўнагадовага актывіста лідзкай філіі «Маладога Фронту» Рамана Тункеля завіталі судовыя прыставы, якія прыстрашылі бацькоў апазыцыянера вопісам маёмасьці.
Гэта супрацоўнікі суда абяцаюць зрабіць за неаплату штрафа па адміністрацыйнай справе, паведамляе інтэрнэт-старонка “Маладога фронту”.
Нагадаем, у ліпені 17-гадовага Рамана Тункеля затрымалі падчас нанясеньня на будынак надпісу “Малады фронт не спыніць!”. Тады на актывіста склалі адміністрацыйны пратакол па артыкуле 10.9 – “наўмыснае зьнішчэньне альбо нанясеньне шкоды маёмасьці”. Суд пакараў хлопца штрафам у 30 базавых велічынь (1050 тысяч беларускіх рублёў) і дадаткова пастанавіў выплаціць 260 тысяч за перафарбоўку будынка.