Старшынём «савета рэспублікі» стаў кіраўнік Магілёўскага аблвыканкама
- 31.10.2008, 10:49
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Барыс Батура сёння падчас першай сесіі стаў кіраўніком «савета рэспублікі» «нацыянальнага схода» чацвёртага склікання.
«Абранне» праходзіла на безальтэрнатыўнай аснове, бо была вылучаная толькі адна кандыдатура на пасаду спікера. Колькасць галасоў, пададзеных "за", склала 49, "супраць" - не было.
Батура Барыс Васільевіч нарадзіўся ў 1947 годзе ў г.Ваўкавыску Гарадзенскай вобласці. У 1970 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут. Заслужаны працаўнік сферы абслугоўвання Рэспублікі Беларусь. Працаваў майстрам цэха, інжынерам-тэхнолагам, начальнікам Ваўкавыскага камунальнага прадпрыемства, начальнікам вытворчага ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі пры Гарадзенскім аблвыканкаме. У 1987-1990 гадах - намеснік міністра, у 1990-1999 гадах - міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі. У 1999-2000 гадах - намеснік прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь. З лістапада 2000 года - старшыня Магілёўскага аблвыканкама. Быў удзельнікам «савета рэспублікі» другога і трэцяга скліканняў.