BE RU EN

Ператрус у кватэры актывіста Партыі БНФ

  • 31.10.2008, 11:47

Сёньня ў Драгічыне міліцыянты мясцовага РАУС ўварваліся ў кватэру чальца Партыі БНФ Ўладзімера Казекі.

Па тэлефоне Ўладзімер паведаміў «Радыё Свабода», што міліцыянты падпільнавалі яго дома і прымусілі, каб ён адчыніў дзьверы. Па ягоных словах, падчас ператрусу міліцыянты выявілі амаль дзьве тысячы асобнікаў сьвежага нумару газэты «Тут і цяпер».

У 11.20 ператрус яшчэ працягваўся. Уладзімер Казека кажа, што на гэты час ў пакоі было ўжо пяць супрацоўнікаў Драгічынскага РАУС.

«Яны ўвесь час карыстаюцца мабільнай сувязьзю. Задаюць пытаньні кшталту - што шукаць, дзе шукаць і як шукаць? Папярэдзілі, што будзе складзены пратакол і, магчыма, мяне даставяць у будынак РАУС», – паведаміў актывіст БНФ.

Уладзімеру Казеке 45 гадоў, ён грамадзкі актывіст, кіраўнік Драгічынскай суполкі Партыі БНФ. Сёлета вылучаўся кандыдатам у «дэпутаты» «палаты прадстаўнікоў».

Апошнія навіны