BE RU EN

Кошты на прадукты будуць падвышацца штомесяц

  • 31.10.2008, 18:30

Лімітныя адпускныя кошты на хлеб і хлебабулачныя вырабы ў Беларусі ў IV квартале гэтага года будуць павялічвацца да 2% штомесяц, малако, кефір, смятану, тварог - да 2,5%. І гэта – толькі афіцыйныя звесткі, рэальна кошты могуць вырасці значна больш.

Як паведамілі агенцтву «Интерфакс-Запад» у прэс- службе міністэрства эканомікі, «у IV квартале прадугледжваецца паэтапнае падвышэнне лімітавых адпускных коштаў на хлеб і хлебабулачныя вырабы да 2% у месяц, на малако, кефір, смятану, тварог да 2,5%. Акрамя таго, лімітныя адпускныя кошты на ялавічыну і свініну патушную будуць павялічаныя на 5% і 4% адпаведна ў кастрычніку і лістападзе бягучага года».

«Павелічэнне адпускных коштаў, якія фарміруюцца арганізацыямі-вытворцамі, на пэўныя найменні малака, кефіру, смятаны і тварагу, ялавічыны і свініны, хлеба і хлебабулачных вырабаў можа рабіцца не вышэй за гэтыя памеры», - дадалі там.

Адпаведнае рашэнне ўтрымліваецца ў пастанове міністэрства эканомікі Беларусі N199, удакладнілі ў міністэрстве.

У прэс-службе патлумачылі, што павелічэнне лімітных адпускных коштаў абумоўленае падаражэннем кошту сельгассыравіны, коштаў на паліўна-энергетычныя і матэрыяльныя рэсурсы, якія выкарыстоўваюцца, а таксама стратнасцю і нізкай рэнтабельнасцю вытворчасці сацыяльна- значных харчовых тавараў.

Павелічэнне лімітных адпускных коштаў ініцыяванае Менсельгаспрадам Беларусі, аблвыканкамамі і Менгарвыканкамам.

Апошнія навіны