Мірон падзякаваў за байкот «выбараў»
- 7.10.2008, 10:31
Чарговы бел-чырвона-белы сьцяг зьявіўся ўчора а 10-й вечара на жылым пяціпавярховым доме па вуліцы Горкага ў Віцебску.
Віцебскі апазыцыянэр Барыс Хамайда сказаў у інтэрв’ю “Радыё Свабода”, што з вартых даверу крыніцаў яму вядомы зьмест цыдулкі, прымацаванай да сьцягу. Паводле словаў актывіста, у ёй напісана:
“Байкот выбарчага фарсу адбыўся па ўсёй Беларусі. Вялікі дзякуй усім, хто ўзяў удзел у гэтай патрыятычнай працы. Жыве Беларусь, жыве вечна! Мірон.”