«Коммерсант» назваў Пуціна прэзідэнтам
- 7.10.2008, 13:37
Расейскае выданне "Коммерсант", якое славіцца сваёй інфармаванасцю, дапусціла прыкрую памылку друку.
Апісваючы ўчорашні візіт прэм'ер-міністра Пуціна ў Менск, журналіст у адным месцы не ўтрымаўся і назваў Уладзіміра Уладзіміравіча "прэзідэнтам", адзначае інтэрнэт-сайт «Мы».
«...- А з якога боку бацька і Пуцін у гэтае памяшканне ўваходзяць? - спытаў іх хтосьці з журналістаў.
- Госць адтуль, а гаспадар - вунь адсюль, - паказаў адзін з гэтых людзей.
Прычым слова "гаспадар" ён вымавіў, па-мойму, з вялікай літары і казаў зараз ужо гучна і ўпэўнена.
Зрэшты, Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка ўвайшлі разам, і прэзідэнт Беларусі трымаў прэзідэнта Расеі за руку...», -- напісаў у сваім рэпартажы з Менску карэспандэнт «Коммерсанта» Андрэй Калеснікаў.