BE RU EN

БРСМ будзе капаць траншэю для газавай трубы

  • 7.10.2008, 16:30

Аддзел па справах моладзі Баранавіцкага гарвыканкама разам з мясцовай ячэйкай БРСМ прапаноўвае студэнтам навульчных установаў горада ўступіць у добраахвотніцкія атрады, каб пракапаць траншэю пад газавую трубу.

Труба павінная быць пракладзеная да Лядовага палаца. Акцыя атрымала назву “Разам будуем Лядовы палац!”. Атрады павінныя за кастрычнік выкапаць траншэю працягласцю ў 500 метраў і глыбінёй 1,2 метра, паведамляе “Еўрарадыё”.

Апошнія навіны