Завершанае расследаванне крымінальнай справы аб дзіцячай парнаграфіі ў Інтэрнэце
- 8.10.2008, 8:44
Галоўнае следчае ўпраўленне МУС Беларусі расследавала і перадало ў суд крымінальную справу аб распаўсюджванні дзіцячай парнаграфіі ў Інтэрнэце.
Аб гэтым паведамілі агенцтву "Інтэрфакс-Захад" у праваахоўных органах Беларусі.
"У якасці абвінавачваных у распаўсюджванні ў сетцы Інтэрнэт на тэрыторыі Беларусі дзіцячай парнаграфіі праходзяць 6 удзельнікаў арганізаванай злачыннай групоўкі", - паведамілі ў праваахоўных органах.
Там таксама адзначылі, што дадзеныя асобы вінавацяцца ў адмыванні матэрыяльных каштоўнасцяў, атрыманых злачынным шляхам ад распаўсюджвання парнаграфіі ў Інтэрнэце.
У якасці пацярпелых па дадзенай справе праходзяць 53 чалавекі, з якіх 41 юнак на момант парнаграфічных здымак былі непаўнагадовымі, паведамілі суразмоўцы агенцтва. Яны таксама паведамілі, што дадзеную справу будзе разглядаць суд Ленінскага раёна.