BE RU EN

Нафта таннее пагрозлівымі для Расеі тэмпамі

  • 8.10.2008, 14:22

Кошт нафты на таргах у сераду зноў апусціўся ніжэй за 90 даляраў за барэль. Аб гэтым паведамляе Newsru.com са спасылкай на агенцтва Reuters.

Нагадаем, максімуму сусветныя кошты на нафту дасягнулі 11 чэрвеня 2008 года, калі кошт вуглевадародаў склаў 147,27 даляраў за барэль. Тады, паводле ацэнкі расейскіх палітыкаў і большасці экспертаў, кошт барэля нафты да канца года павінен быў дасягнуць 200 дал.

Аднак насуперак прагнозам нафта пачала хутка таннець, і ў жніўні барэль зваліўся ніжэй за 115 даляраў, а да канца верасня апусціўся да 90 даляраў.

Калі ў перыяд росту кошту вуглевадародаў лічылася, што дарагая нафта гарантуе фінансавую будучыню Расеі, дык пры патаннені нафты папулярным зрабілася сцвярджэнне, што зніжэнне кошту вуглевадародаў станоўча адаб'ецца на сусветнай эканоміцы, найперш на гаспадарцы ЗША. Тым часам і сусветны эканамічны крызіс не скончыўся на працягу года, а эканоміка ЗША не выявіла прыкметаў хуткага выздараўлення.

Для эканомікі Расеі, як адзначала нядаўна агенцтва "Финмаркет", такое патанненне вуглевадародаў пагражае цяжкімі наступствамі. Так, ужо пры паніжэнні кошту вуглевадародаў да 70-80 даляраў за барэль сыравінныя манаполіі могуць страціць здольнасць стабільна плаціць па пазыках.

Апошнія навіны