Выбары ў Вярхоўную Раду Ўкраіны прызначаныя на 7 снежня
- 9.10.2008, 9:18
На сайце Прэзідэнта Ўкраіны з'явіўся ўказ аб датэрміновым спыненні паўнамоцтваў Вярхоўнай Рады шостага склікання. Паводле ўказу, Юшчанка прызначыў правядзенне выбараў на 7 снежня. Указ падпісаны 9 кастрычніка.
Нагадаем, 8 кастрычніка, Прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка ў сваім тэлезвароце заявіў аб датэрміновым спыненні паўнамоцтваў Вярхоўнай Рады шостага склікання.
Намеснік старшыні ЦВК Украіны Андрэй Магера заявіў, што падставай для ЦВК пачынаць перадвыбарную кампанію з'яўляецца выключна афіцыйна апублікаваны тэкст які адпавядае ўказу Прэзідэнта Ўкраіны.