BE RU EN

Мінэканомікі наносіць новы ўдар па бізнэсе

  • 9.10.2008, 12:27

Мінэканомікі Беларусі збіраецца павялічыць у два разы памер адміністрацыйнага штрафу для юрыдычных асоб.

Дадзенае ведамства распрацавала законапраект «Аб занясенні зменаў у Адміністрацыйны і Адміністрацыйна-працэсуальны кодэксы Беларусі», паводле якога мяркуецца павялічыць максімальны памер адміністрацыйнага штрафа для юрыдычных асоб з 1000 да 2000 базавых велічынь, піша «Ежедневник».

Старшыня Менскага сталічнага саюза прадпрымальнікаў і працадаўцаў Уладзімір Карагін выступіў з рэзкай крытыкай гэтай ініцыятывы.

Па меркаванні Ўладзіміра Карагіна, праект закона канцэптуальна не адпавядае прапановам аб'яднанняў прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў Беларусі, накіраваным на развіццё дзелавых ініцыятываў, паніжэнне рызык у гаспадарчай дзейнасці, памяншэнне штрафаў і пакаранняў за адміністрацыйныя правапарушэнні пры ажыццяўленні гаспадарчай дзейнасці.

Але затое гэтая ініцыятыва цалкам адпавядае духу скандальна вядомай пастановы Мінэканомікі №179. Гэта значыць спачатку трэба ціха ўзмацніць жорсткасць, а потым гучна ўсё адмяніць і паднесці гэта як чарговы прарыў у развіцці бізнэс-асяроддзя ў Беларусі.

Апошнія навіны