BE RU EN

Полацкіх актывістаў дапытваюць па дзейнасьці «Маладога фронту»

  • 1.11.2008, 15:32

Актывіста полацкай філіі «Маладога Фронту» Зьмітра Сакалова ў пятніцу забралі з працы на допыт у міліцыю.

Міліцыянта, спадара Крахотку, цікавілі падрабязнасьці дзейнасьці полацкіх маладафронтаўцаў і іх супраца зь іншымі моладзевымі дэмакратычнымі арганізацыямі, паведамляе сайт “Маладога Фронта”.

Допыт цягнуўся цягам 3-х гадзін. “Запытваліся абсалютна пра ўсё, - кажа Зьміцер Сакалоў, - каго ведаеш, зь якога часу ведаеш, якія адносіны паміж вамі, хто дзе жыве, колькі маладафронтаўцаў у Полацку і г.д. Сэнсу гэтых пытаньняў я ня бачу, бо, відавочна, яны валодаюць гэтай інфармацыяй”.

Калі Зьміцер адмовіўся даваць адказы на пытаньні, міліцыянты прыстрашылі яго зрабіць невыязным зь Беларусі.

Нагадаем, некалькі дзён назад у полацкай міліцыі былі дапытаны і непаўнегадовыя маладафронтаўцы Карэн Платонаў і Кася Жогаль.

Апошнія навіны