BE RU EN

Каля суду прайшла акцыя ў падтрымку арыштаваных актывістаў «Маладога Фронту»

  • 10.11.2008, 12:41

Сябры «Маладога Фронту» правялі пікет каля будынку суда, дзе сёньня судзяць моладзевых актывістаў за акцыю «Камунізм пад трыбунал!»

У суд Ленінскага раёну, які знаходзіцца ў будынку Дома правасудзьдзя, прыйшлі паплечнікі затрыманых актывістаў, прадстаўнікі францускай амбасады, праваабаронцы. Сярод вядомых людзей – Вячаслаў Сіўчык, Алесь Макаеў, Зьміцер Дашкевіч, паведамляе «Радыё Свабода».

Перад пачаткам суда каля 20 чалавек сталі жывым ланцугом і трымалі бел-чырвона-белы сьцяг, партрэты актывістаў, якіх сёньня будуць судзіць, і расьцяжку «Свабоду палітвязьням». Некалькі хвілінаў яны скандавалі: «Свабоду палітвязьням!»

Нагадаем, у судзе Ленінскага раёну Менску сёньня судзяць моладзевых актывістаў, якіх за расьцяжку «Камунізм пад трыбунал!» затрымалі 7 лістапада насупраць будынку КДБ.

Непаўналетніх адпусьцілі, а супраць пяці сябраў «Маладога Фронту» склалі пратаколы за ўдзел у акцыі. Гэта Наста Палажанка, Тацяна Шапуцька, Наста Лойка, Аляксей Янушэўскі і Антон Русін.

Апошнія навіны