BE RU EN

Нацбанк ізноў падвышае стаўку рэфінансавання

  • 10.11.2008, 15:53

Стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка Беларусі з 12 лістапада падвышаецца на 0,25 адсоткавага пункта да 11% гадавых.

Адпаведная пастанова ад 6 лістапада бягучага года №163 прынятая праўленнем Нацыянальнага банка.

Нагадаем, Нацыянальны банк Беларусі з 15 кастрычніка падвысіў стаўку рэфінансавання на 0,25 адсоткавага пункта да 10,75% гадавых.

Апошнія навіны