BE RU EN

Улады ўзмацняюць жорсткасць правілаў валютнага кантролю

  • 11.11.2008, 8:39

Пасля новай пастановы Нацбанка шэраг беларускіх банкаў адмовіўся прадаваць прадпрыемствам валюту на пазабіржавым рынку.

Нацыянальны банк Беларусі сваім лістом ад 06.11.2008 N31-14/1506 «Аб правядзенні валютна-абменных аперацый на ўнутраным валютным рынку» растлумачыў упаўнаважаным банкам, што да адмысловых указанняў набыццё замежнай валюты на ўнутраным валютным рынку суб'ектамі гаспадарання ажыццяўляецца з улікам асобных асаблівасцяў, перадае АФН.

Так, беларускія прадпрыемствы пры набыцці замежнай валюты на пазабіржавым валютным рынку за тры працоўных дні да пакупкі прадастаўляюць у свой банк звесткі аб суме пакупанай замежнай валюты і мэтавы напрамак пакупанай замежнай валюты (з указаннем наймення пакупанага тавара).

Адначасова, Нацбанк адмяніў дзеянне сваіх лістоў ад 06.06.2008 N31-14/934 "Дазвол на змену мэтавага выкарыстання набытай замежнай валюты" і ад 25.02.2008 N31-14/390 "Дазвол на набыццё замежнай валюты".

Паводле ліста N31-14/934, што дзейнічаў раней, суб'ект гаспадарання меў права выкарыстоўваць набытую для аплаты нейкага кантракту на ўнутраным рынку валюту для аплаты іншага кантракту.

Ліст ад 25.02.2008 N31-14/390 дазваляў набываць валюту для аплаты так званых кантрактаў (дамоваў), якія носяць характар «некрытычнага» імпарту, як напрыклад, арэнда маёмасці і г.д..

Ліст N31-14/1506 быў атрыманы банкамі ў чацвер 6 лістапада напярэдадні серыі выходных дзён, што сёння прывяло да нейкага замяшання на ўнутраным рынку. Так шэраг банкаў адмовіўся прадаваць сваім кліентам валюту на пазабіржавым рынку, загарнуўшы ўсе заяўкі па куплі валюты на біржу.

Па гэтай прычыне, або па нейкіх іншых акалічнасцях сёння з'явіліся чуткі аб тым, што Нацбанк «ужо ўвёў» забарону на куплю валюты на ўнутраным рынку па кантрактах, якія прадугледжваюць перадаплату, гэта значыць, толькі прапускаючы заяўкі на набыццё валюты па разліках за ўжо пастаўлены ў краіну тавар.

Нацбанк быў недаступны для афіцыйных каментароў. Крыніца ў Нацбанку, адказваючы на пытанне, ці забароненая купля валюта па кантрактах, якія прадугледжваюць перадаплату, сказала, што пакуль такой забароны няма, аднак адмовілася казаць на тэму, ці рыхтуецца або ўжо падрыхтаваны падобны дакумент.

«Пакуль не забаронен», - сказала яна.

Прадстаўнікі камерцыйных банкаў пры гэтым сцвярджаюць, што сёння асноўная задача, якая даводзіцца кіраўніцтвам да сваіх падпадзяленняў і падначаленых, зводзіцца толькі да таго, каб усю ўвагу надаць задавальненню попыта на валюту з боку фізічных асоб. Праблемы прадпрыемстваў сёння ўжо мала каго цікавяць.

Разлік суцэльна зразумелы: адсутнасць валюты ў абменніках лёгка можа справакаваць паніку сярод насельніцтва, у той час як беларускім прадпрыемствам не абвыкаць да падобных умоваў працы – будуць рыпаць зубамі, але мітынгаваць не будуць. Ды і лёс імпарцёраў, як паказалі апошнія два з паловай месяцы, не занадта турбуе беларускіх чыноўнікаў.

Апошнія навіны