BE RU EN

Зноў НЗ у менскім метро

  • 11.11.2008, 10:01

З-за паломкі састава на першай лініі менскага метро раніцай 11 лістапада адбылася затрымка руху цягнікоў.

Аб гэтым паведаміў БелаПАН старэйшы інспектар групы інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС па ахове метрапалітэна Арцём Гарашэвіч.

Па ягоных словах, "паколькі паломка адбылася на канцавой станцыі "Уручча", пасажыры былі высаджаныя, а састаў адбуксаваны ў дэпо, дзе будуць высвятляцца прычыны няспраўнасці". Затрымка руху склала каля пяці хвілін.

Нагадаем, што з-за спробы суіцыду раніцай 28 кастрычніка адбылося спыненне руху цягнікоў Менскага метрапалітэна на другой лініі. Затрымка руху склала дзевяць хвілін.

Апошнія навіны