BE RU EN

Мінінфармацыі вынесла папярэджанне «Борисовским новостям»

  • 11.11.2008, 18:30

Сёння недзяржаўная рэгіянальная газета «Борисовские новости» атрымала папярэджанне ад Міністэрства інфармацыі.

Паводле папярэджання, падпісанага 4 лістапада першай намесніцай міністра інфармацыі Ліліяй Ананіч, падставай для санкцыі стаў артыкул «Бал сатаны, или третье пришествие Гуминского» (нумар «БН» ад 02.10.2008 г.). Папярэджанне вынесена па артыкуле 32 Закона «Аб друку і іншых СМІ», які прадугледжвае права грамадзян праз СМІ праўдзівых звестак, паведамляе прэс-служба БАЖ.

Як паведаміла Мінінфармацыі, 31 кастрычніка ў міністэрства паступіла скарга з Цэнтрвыбаркаму краіны, датычная гэтай публікацыі. «З названага ліста вынікае, што асобныя звесткі, прыведзеныя ў публікацыі, з’яўляюцца недакладнымі», — піша Л. Ананіч.

У спрэчнай публікацыі, прысвечанай вынікам парламенцкіх выбараў у Барысаўскай выбарчай акрузе № 62, распавядалася пра верагодныя парушэнні на выбарчых участках.

Напрыканцы кастрычніка рэдактар і заснавальнік газеты «Борисовские новости» Анатоль Букас — былы кандыдат у «дэпутаты» «палаты прадстаўнікоў» чацвёртага склікання — па запатрабаванні Мінінфармацыі ўжо мусіў пісаць тлумачэнне па змесце гэтага артыкула.

Апошнія навіны