BE RU EN

Актывістка беларускай апазыцыі звяртаецца ў Раду ААН па правох чалавека

  • 12.11.2008, 8:57

Гомельская апазыцыянэрка Марыя Тульжанкова не пагадзілася з штрафам за распаўсюд улётак і зьвярнулася з скаргай у Раду ААН па правох чалавека.

Цэнтральны суд Гомеля прысудзіў апазыцыянэрцы адміністрацыйны штраф у памеры 350 тысяч рублёў за распаўсюд улётак да сьвяткаваньня Дня Волі.

“Я падавала апэляцыю ў Вярхоўны суд, але яе адхілілі. Лічу, што маўчаць нельга, калі парушаюцца твае правы. У дадзеным выпадку, права на распаўсюд інфармацыі. Таму я й вырашыла дамагацца справядлівасьці ў Жэнэве”, – сказала Марыя Тульжанкова ў інтэрв’ю “Радыё Свабода”.

Апошнія навіны