BE RU EN

Юшчанка пераносіць датэрміновыя парламенцкія выбары на 2009 год

  • 12.11.2008, 11:09

Прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка заявіў, што адмовіўся ад датэрміновых парламенцкіх выбараў у снежні і лічыць, што яны могуць адбыцца ў 2009 годзе.

Аб гэтым Юшчанка заявіў у аўторак, 11 лістапада, у Варшаве невялікай групе журналістаў, паведамляе "Украінская праўда" са спасылкай на AFP.

"Няма сэнсу праводзіць выбары ў перыяд свят у канцы года", - заявіў Прэзідэнт.

"Мы робім усё, каб адаптаваць пакет антыкрызісных мер, каб адаптаваць бюджэт на 2009 год, уключаючы пазіцыі фінансавання датэрміновых выбараў", - дадаў Юшчанка.

Нагадаем, сёння, 11 лістапада Віктар Юшчанка прыбыў у Польшчу, дзе разам з лідэрамі больш чым 20 краін прыняў удзел ва ўрачыстасцях па выпадку 90-х угодак узнаўлення незалежнасці Польшчы.

Прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка адмяніў запланаваную ў Варшаве прэс-канферэнцыю для ўкраінскіх журналістаў.

Як паведамлялася, правядзенне пазачарговых парламенцкіх выбараў у 2008 годзе супярэчыць Канстытуцыі Ўкраіны і закону аб выбарах, лічыць намеснік старшыні Цэнтравыбаркаму Андрэй Магера.

Нагадаем, што ўчора, 10 лістапада, пасля сустрэчы з Прэзідэнтам Віктарам Юшчанкай народны дэпутат, сябра фракцыі "Наша Ўкраіна" Раман Зварыч заявіў аб адтэрміноўцы выбараў мінімум на месяц-два.

Апошнія навіны