BE RU EN

Вярхоўная Рада Украіны адправіла спікера ў адстаўку

  • 12.11.2008, 12:55

Вярхоўная Радая Ўкраіны адклікала спікера Арсенія Яценюка з пасады, якую ён займаў, у адпаведнасці з пададзенай ім заявай.

За гэтае рашэнне прагаласавалі 233 народныя дэпутаты: Партыя рэгіёнаў - 175, БЮЦ - 1, НУ-НС - 10, КПУ - 27, Блок Ліцвіна - 20. Рашэнне прымалася шляхам адкрытага паіменнага галасавання пры дапамозе сістэмы Рада.

Праца сістэмы была адноўленая пасля паўгадзіннага перапынку, пра што паведаміў віцэ-спікер Аляксандр Лаўрыновіч. Перад галасаваннем па адстаўцы спікера, Рада прыняла пастанову «Аб вызначэнні віду і спосабу галасавання пры адкліканні і абранні старшыні Вярхоўнай Рады Украіны». За адпаведнае рашэнне прагаласаваў 231 дэпутат (ПР – 174, БЮЦ – 1, НУ-НС – 9, КПУ – 27, Блок Ліцвіна - 20), перадае «Корреспондент».

Гэтай пастановай Рада вызначыла, што рашэнне аб адкліканні старшыні ВР і абранні новага спікера прымаецца адкрытым паіменным галасаваннем на пленарным паседжанні.

Раней Рада адхіліла Яцэнюка ад вядзення пленарных паседжанняў на два дні. Учора таемнае галасаванне па адстаўцы спікера прызнанае несапраўдным.

Апошнія навіны