BE RU EN

МВФ адкладае даванне крэдыту Ісландыі

  • 12.11.2008, 15:43

Міжнародны валютны фонд (МВФ) адклаў на нявызначаны час рашэнне аб даванні $2-х мільярднай пазыкі Ісландыі.

Аб гэтым паведамляе Reuters са спасылкай на The Financial Times.

Апынуўшыся на мяжы банкруцтва з прычыны глабальнага фінансавага крызісу, Ісландыя папярэдне дамовілася аб атрыманні пазыкі 24 кастрычніка, але рада дырэктараў МВФ дагэтуль так і не ўхваліла яе выдачу.

Прадстаўнікі МВФ паведамілі 30 кастрычніка, што чарговая сустрэча з кіраўніцтвам Ісландыі прызначаная на 5 лістапада. Прэм'ер-міністр краіны Гейр Хордэ сказаў 6 лістапада, што сустрэча адбудзецца 10 лістапада.

Акрамя МВФ, Ісландыя вяла перамовы аб крэдыце на агульную суму $4 мільярдаў са скандынаўскімі краінамі, Расеяй, Японіяй і Еўразвязам.

Апошнія навіны