BE RU EN

Міністэрствы абароны Азербайджана і Беларусі ідуць на збліжэнне

  • 14.11.2008, 9:34

13 лістапада міністр абароны Беларусі Леанід Мальцаў і міністр абароны Азербайджана Сафар Абіеў у Менску падпісалі Дамову аб стварэнні сістэмы інфармацыйнага абмену і План двухбаковага супрацоўніцтва паміж вайсковымі ведамствамі дзвюх краін на 2009 год.

Аб гэтым перадае прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі.

Падчас сустрэч міністры таксама выказалі задавальненне станам двухбаковага вайсковага супрацоўніцтва і выказаліся за неабходнасць ягонага наступнага паступальнага развіцця.

Нагадаем, што міністр абароны Азербайджана Сафар Абіеў 13-15 лістапада знаходзіцца ў Беларусі з працоўным візітам.

Апошнія навіны