У менскім храме будзе перапахаваны прах Гая Пікарды
- 14.11.2008, 14:53
Прах вядомага ангельскага даследчыка старадаўняй беларускай духоўнай музыкі Гая Пікарды будзе паводле яго волі перапахаваны ў Менску ў крыпце каталіцкай царквы Святых Сымона і Алены.
Аб гэтым агенцтву «Интерфакс- Запад» паведамілі ў парафіі святых Сымона і Алены.
«15 лістапада ў Менску ў царкве Святых Сымона і Алены будзе пахаваная капсула з прахам Гая Пікарды», - паведамілі ў парафіі.
Паводле словаў суразмоўцаў агенцтва, «вядомы ангельскі даследчык старадаўняй беларускай духоўнай музыкі запаведаў пахаваць свой прах у адной з менскіх святыняў».
Як беларусіст і даследчык беларускай культуры Гай Пікард быў узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны, адзначылі ў парафіі.
Літургію, якая пройдзе ў касцёле 15 лістапада, адслужыць мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, паведамілі святары.