Графіці «Салідарнасьць» на вуліцах Мазыра (Фота)
- 17.11.2008, 10:46
У дзень салідарнасьці актывісты мазырскага «Маладога Фронту» нагадалі жыхарам гораду пра памятны дзень: некалькі дзясяткаў надпісаў «16. Салідарнасьць», «Будзьма салідарнымі!» былі зроблены на вуліцах Мазыра.
Моладзь нагадвае, што ў краіне застаюцца палітвязьні – асуджаныя па «справе 14-ці», у ізалятары на Валадарскага ўтрымліваецца актывіст «Эўрапейскай Беларусі» Аляксандр Баразенка, дагэтуль не расьсьледаваны справы аб зьнікненьні беларускіх палітыкаў і журналіста.