Барак Абама абвясціў аб новых прызначэннях у свой апарат
- 17.11.2008, 12:18
Штаб абранага прэзідэнта ЗША Барака Абамы ў нядзелю абвясціў аб новых прызначэннях у адміністрацыю кіраўніка дзяржавы: Піт Руз, які раней кіраваў апаратам Абамы ў Сенаце, зойме пост старэйшага дарадцы прэзідэнта.
Руз мае 19-гадоўвы досвед працы ў апараце сенатара Тома Дэшыла, лідэра дэмакратычнай фракцыі верхняй палаты амерыканскага парламента. Дэшыл, былы сенатар ад штата Паўднёвая Дакота, падчас выбарчай кампаніі выступаў у якасці кансультанта Абамы і зараз з'яўляецца адным з асноўных прэтэндэнтаў на высокую пасаду ў новай адміністрацыі.
Штаб Абамы таксама абвесціў аб тым, што Морна Сатпэрн і Джым Месіна стануць намеснікамі кіраўніка апарата Белага дома Рама Эмануэля. Сатпэрн, спецыяліст па міжнародных адносінах, пры Біле Клінтане з'яўлялася чальцом Рады па нацыянальнай бяспецы. Месіна раней займаў пост памочніка ў Сенаце ЗША.
"Дзякуючы свайму ўнікальнаму досведу і навыкам гэтыя людзі дапамогуць нашай краіне пераадолець многія праблемы знешняй і ўнутранай палітыкі", - гаворыцца ў тэксце заявы Абамы.
Са спасылкай на інфармаваныя крыніцы газета Washington Post паведаміла, што Грэгары Крэйг, кансультант Барака Абамы ў перыяд перадвыбарчай кампаніі, стане дарадцам Белага дома.
Вядомы юрыст, Крэйг, быў адвакатам Клінтана па справе аб імпічменце. Ён служыў дарадцам па знешняй палітыцы ў апараце сенатара Эдварда Кэнэдзі і працаваў у Дзярждэпартаменце ЗША пры Мадлен Олбрайт.
У панядзелак Абама сустрэнецца з былым кандыдатам у прэзідэнты Джонам Макейнам, каб абмеркаваць аспекты сумеснай працы.
У нядзелю Абама пакінуў пост сенатара, каб цалкам сканцэнтравацца на падрыхтоўцы да прэзідэнцкай дзейнасці.
Яго пераемнікам у сенаце стане дэмакрат Род Благаджавіч, губернатар штата Ілінойс.
Адстаўка з паста сенатара азначае, што Абама не будзе прымаць удзел у запланаванай на гэты тыдзень сесіі Кангрэса ЗША, прысвечанай мерам змагання з эканамічным крызісам.