BE RU EN

Старшынём Сойма Літвы абраны Арунас Валінскас

  • 18.11.2008, 8:24

Сойм Літвы каля палуначы панядзелка з другога разу абраў старшыню, якім стаў лідэр Партыі народнага адраджэння (ПНА) Арунас Валінскас.

Першая спроба абраць спікера, прадпрынятая раней у панядзелак, скончылася няўдала, бо супраць кандыдатуры Валінскаса прагаласавалі 69 дэпутатаў, а за – толькі 67. Пасля гэтага ў паседжанні быў абвешчаны перапынак, падчас якога кіруючая кааліцыя, якая вылучыла Валінскаса, здолела сабраць 80 подпісаў дэпутатаў у ягоную падтрымку, паведамляе Lenta.ru.

Такім чынам, падчас другога галасавання, якое адбылося праз некалькі гадзін пасля першага, сімпатыі дэпутатаў размеркаваліся па-іншаму – за Валінскаса прагаласавалі ўжо 78 парламентарыяў (з 141), забяспечыўшы яму пост спікера парламента.

Прадстаўнікі апазіцыі палічылі паўторнае галасаванне незаконным, бо падчас першага не было зафіксавана ніякіх парушэнняў. У сувязі з гэтым апазіцыя намерваецца звярнуцца ў Канстытуцыйны суд, які павінен будзе праверыць галасаванне, якое адбылося, на прадмет адпаведнасці асноўнаму закону.

Як паведамлялася раней, на першым паседжанні Сойма новага склікання, сфарміраванага ў канцы кастрычніка, таксама павінен быць абраны новы прэм'ер-міністр Літвы. На дадзены момант, аднак, аб прызначэнні прэм'ера ніякай інфармацыі няма.

Апошнія навіны