BE RU EN

Наталля Падольская стала грамадзянкай Расеі

  • 18.11.2008, 9:08

Беларуская спявачка змяніла грамадзянства, каб яе «не даставала маскоўская міліцыя».

Некалькі год таму беларуская спявачка Наталля Падольская пераехала ў Маскву і, засвяціўшыся на «Фабрыцы зорак», змяніла прадзюсара. Затым з'ездзіла на «Еўрабачанне» ад Расеі, дзе, хоць і не прабілася ў фінал, тым не менш аб сабе нагадала. Праз некаторы час, не занадта прасунуўшыся ў плане творчым, Наталля ўмацавала пазіцыі ў асабістым жыцці і трывала замацавалася ў статусе вечнай нявесты Ўладзіміра Прэснякова (малодшага). Жартаўлівае вяселле маладыя людзі адгулялі толькі ў Лас-Вегасе. І вось як гром сярод яснага неба - беларуска Наталля Падольская адмовілася ад беларускага грамадзянства на карысць расейскага.

- У Маскве вельмі часта спыняе міліцыя, правяраюць дакументы даішнікі. І наогул, маскоўская рэгістрацыя - гэта занадта складана, трэба быць грамадзянінам той краіны, дзе жывеш, - растлумачыла газеце «Комсомольская правда в Беларуси» Наталля Падольская. - Шкада, што няма падвойнага грамадзянства. Але я памятаю, адкуль я родам і хто я па нацыянальнасці.

Апошнія навіны