BE RU EN

Штанге раскрытыкаваў працу беларускіх СМІ

  • 18.11.2008, 11:15

Галоўны трэнер нацыянальнай футбольнай зборнай Берндт Штанге выступіў з крытыкай сітуацыі на рынку спартовых СМІ і сістэмы асвятлення футбола.

Аб гэтым 17 лістапада паведаміў старшыня БФФ Генадзь Нявыглас па выніках паседжання круглага стала на тэму «Наш футбол», перадае БелаПАН.

Па меркаванні Берндта Штанге, не правільна, калі пятніцкія або суботнія падзеі асвятляюцца ў спартовай прэсе толькі ў аўторак. Нямецкі спецыяліст не бачыць сэнсу ў футбольных перадачах, якія выходзяць у эфір позна ўвечары на наступны дзень пасля матчаў.

Трэнер выказаў прэтэнзіі да якасці трансляцый гульняў беларускага чэмпіянату, калі камеры паказваюць пустыя трыбуны, гаражы і прыбіральні замест прыходзячых на футбол заўзятараў.

Беларуская федэрацыя футбола падрыхтуе водгук у Адміністрацыю Аляксандра Лукашэнкі па пытанні выхаду спартовых газет у панядзелак.

Акрамя таго, будзе накіраваны зварот кіраўнікам тэлеканалаў з просьбай перанесці на больш раннія тэрміны паказ аналітычных футбольных перадач.

Апошнія навіны